Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО распачынае маштабныя вайсковыя вучэньні на поўдні Эўропы


НАТО распачынае самыя маштабныя вайсковыя вучэньні за 10 апошнія гадоў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00
Наўпроставы лінк

Войска НАТО распачынае найбуйнейшыя вайсковыя вучэньні за 13 гадоў з удзелам 36 тысяч вайскоўцаў з больш чым 30 краін.

Намесьнік генэральнага сакратара НАТО Аляксандр Вершбоў заявіў, што манэўры Trident Juncture прадэманструюць здольнасьць НАТО справіцца зь любой задачай. Вершбоў выступіў на цырымоніі адкрыцьця ў сіцылійскім горадзе Трапані 19 кастрычніка.

Вершбоў заявіў, што геапалітычная сытуацыя цяпер значна больш нестабільная, чым гэта было, калі былі праведзеныя апошнія такія маштабныя вучэньні падчас халоднай вайны. Ён прывёў у прыклад анэксію Расеяй Крыму, падтрымку сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны і дзеяньні тэрарыстычных груп у Лібіі і Сырыі.

Трапані будзе служыць у якасьці апэратыўнага цэнтру для вучэньняў, якія пачынаюцца 21 кастрычніка і працягнуцца да пачатку лістапада ў Гішпаніі, Партугаліі і прылеглых да іх водах.

Вучэньні пройдуць па сцэнары фіктыўнага ўварваньня вялікай краіны ў малую краіну НАТО. Вершбоў абверг, што такой умоўнай краінай зьяўляецца Расея.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG