Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школьнікі назвалі дом у «Маяку Менску» ў гонар Напалеона Орды


Забудоўца дае сваім дамам імёны славутых дзеячаў культуры. Цяпер сярод іх будзе і беларускае імя.

Вучні другога клясу менскай школы № 61 заклалі капсулу часу пад падваліны жылога дома ў комплексе «Маяк Менску», піша БЕЛТА. У капсуле дзеці перадалі нашчадкам свае малюнкі на тэму комплексу. Магчыма, капсулу раскрыюць праз сотню, а то і пару соцень год.

Разам з тым яны далі дому імя беларускага мастака і кампазытара Напалеона Орды.

«Сёньня мы ўзялі ўдзел у закладцы капсулы ў падмурак новага дома і рады, што нам дазволілі назваць яго імем вядомага беларускага мастака Напалеона Орды. Мы ведаем, што вы абіраеце імёны вядомых мастакоў і кампазытараў для сваіх будынкаў», — перадае БелТА словы аднаго з вучняў, Л. Лазарэвіча.

Іншыя дамы кампаніі-забудоўцы, «Дана Холдынгс», носяць імёны кампазытараў Вівальдзі, Чайкоўскага, Рахманінава. «Маяк Менску» за Нацыянальнай бібліятэкай мае стаць самым вялікім жылым комплексам Беларусі, дамы ў ім будуць насіць імёны Далі, Пікаса і іншых мастакоў. Апроч жылых дамоў, у «Маяку» зьбіраюцца збудаваць офісны, гандлёвы і забаўляльны цэнтры. Першапачаткова плянавалася збудаваць і 300-мэтровы хмарачос, і ўнікальныя вышынныя будынкі, але зь цягам часу праект значна спрасьцілі. Частка мікрараёну ўжо ўведзеная ў эксплюатацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG