Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дэнээраўцы» абяззбройваюць сваіх жа баевікоў


Данецк, 13 кастрычніка 2015 года.
Данецк, 13 кастрычніка 2015 года.

Улады самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі пачалі абяззбройваць і браць у палон сваіх жа баевікоў, западозраных ў неляяльнасьці, паведамляе УНІАН.

Паводле агенцтва, ёсьць зьвесткі, што ў так званай ДНР нэўтралізаваныя цэлыя батальёны, камандзіры якіх ня хочуць ісьці на саступкі ўкраінскім уладам у фармаце менскіх дамоўленасьцяў. У сувязі з гэтым шэраг падразьдзяленьняў абвешчаныя па-за законам, а байцы асабовага складу — злачынцамі.

Вязьні сумна вядомых данецкіх падвалаў, пераўтвораных у катавальні, у размове з журналістамі апавядаюць, што зь іх зьдзекуюцца ўчорашнія саслужыўцы, часьцяком у ход ідуць катаваньні. Пры гэтым сэпаратыстаў кідаюць у адны камэры разам з украінскімі ваеннапалоннымі. Абвінавачаныя, у сваю чаргу, лічаць здраднікамі ваеннае кіраўніцтва ДНР і ЛНР, якія адмовіліся ад ідэя так званай Наваросіі і «прадаліся» Захаду.

На пачатку кастрычніка ў Парыжы адбылася сустрэча лідэраў Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі адносна сытуацыі ў Данбасе. Па выніках перамоваў удзельнікі адзначылі недапушчальнасьць правядзеньня «мясцовых выбараў» 18 кастрычніка і 1 лістапада на Данбасе і дасягнулі дамоўленасьцяў, што ўсе выбары павінны адбывацца выключна паводле ўкраінскіх законаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG