Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар школы на просьбу пракамэнтаваць датычнасьць да выбарнай «карусэлі» вырваў у журналісткі тэлефон. Відэа


Дырэктар школы на просьбу пракамэнтаваць датычнасьць да выбарнай «карусэлі» выклікаў міліцыю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:09 0:00

Дырэктар 21-й школы Міхаіл Савіцкі адмовіўся адказваць журналістам на пытаньні пра сваю магчымую датычнасьць да выбарнай «карусэлі».

Здымак Міхаіла Савіцкага зьмясьціў на сайце партыі АГП назіральнік Мікалай Казлоў. Назіральнік зьняў трох чалавек, якія спрабавалі прагаласаваць на 24-м участку ў 188-й школе датэрмінова 8 кастрычніка, але ўцяклі з участку. Як пазьней высьветлілася, сярод іх быў і дырэктар школы Міхаіл Савіцкі.

Вось што апавёў Мікалай Казлоў пра тое, чаму ён палічыў гэтых людзей «карусэльшчыкамі»:

«Яны ўжо назваліся камісіі, хацелі атрымаць на рукі бюлетэні, але ім нехта падаў знак, і яны сышлі з участку, так і не прагаласаваўшы. Я пайшоў за імі і на вуліцы іх спытаў, хто яны і чаму прыйшлі галасаваць сюды. Савіцкі сказаў, што яны тут набылі кватэру і пераблыталі ўчастак, але сябе не назваў і дакумэнтаў не паказаў. Пра іншых людзей са сваёй групы сказаў, што яны адна сям’я. Потым мы выклалі іх відэа на сайце, і людзі нам напісалі, што гэта дырэктар 21-й школы Міхаіл Савіцкі, а дзьве жанчыны зь ім — настаўніцы гэтай жа школы. Цікава, што на той момант на сайце школы фатаграфіі гэтых людзей былі ўжо выдаленыя. Але цяпер мы ведаем дакладна, што Міхаіл Савіцкі браў у гэтым удзел», — сказаў Мікалай Казлоў.

Мікалай Казлоў каля менскай 21-й сярэдняй школы
Мікалай Казлоў каля менскай 21-й сярэдняй школы

Што скажа Міхаіл Савіцкі на гэтыя падазрэньні назіральніка?

15 кастрычніка назіральнік разам з журналістамі спрабаваў сустрэцца зь Міхаілам Савіцкім у 21-й школе, але дырэктар адмовіўся адказваць на пытаньні журналістаў і запатрабаваў пакінуць будынак, папярэдзіўшы, што сюды выклікалі міліцыю. «Да пабачэньня, я вас сюды не запрашаў. Пакіньце школу», — сказаў Міхаіл Савіцкі.

Школа № 21 знаходзіцца зусім побач з 188-й спэцыялізаванай школай, дзе назіральнікам быў Мікалай Казлоў. Як ён мяркуе, некаторыя настаўнікі 21-й школы «дапамагалі» рабіць яўку папярэдняга галасаваньня на выбарчым участку ў 188-й школе, «бо тыя маглі дапамагаць ім». 10 кастрычніка, калі Мікалай Казлоў спрабаваў зьняць на відэа чарговых «карусэльшчыкаў», якія прагаласавалі на ягоным участку і атрымалі грошы, тыя напалі на назіральніка, ударылі яго па нагах і спрабавалі адабраць ноўтбук. Мікалай Казлоў зьвярнуўся ў міліцыю з заявай аб завядзеньні крымінальнай справы, вядзецца праверка ягонай заявы.

Паводле назіральнікаў ад АГП Мікалая Казлова і Сьвятланы Якшынай, у выніковым пратаколе датэрміновага галасаваньня на 24-м участку ў 188-й школе пазначана, што тут прагаласавала на 200 выбарцаў больш, чым зафіксавалі назіральнікі.​

Як усё пачыналася. Мікалай Казлоў ідзе за меркаванымі «карусэльшчыкамі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG