Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх салдат, якія не захацелі ваяваць у Данбасе, асудзілі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У расейскім горадзе Майкопе вынесеныя выракі кантрактнікам, якія ўцяклі з часткі, каб ня ехаць ваяваць у Данбас.

Майкопскі гарнізонны суд вынес прысуды пяці кантрактнікам мотастралковай брыгады — за ўхіленьне ад адпраўкі ў раён баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны. Асуджаныя служылі на палігоне «Кадамаўскі» ў Растоўскай вобласьці і пакінулі месца службы з боязі, што іх адправяць ваяваць у Данбас. Выданьне DonDay паведамляе, што салдаты, прызнаныя вінаватымі ў «пакіданьні месца службы», атрымалі ад 10 месяцаў да паўтара гадоў пазбаўленьня волі.

Як паведамляе «Новая газета», восеньню 2014 году вайскоўцаў Майкопскай вайсковай часткі 22179 перакінулі на палігон «Кадамаўскі», дзе многія кантрактнікі падалі рапарты аб звальненьні або самавольна пакідалі частку, паколькі камандзіры адмаўляліся разглядаць просьбы аб звальненьні.

Да пазбаўленьня волі асуджаныя Анатоль Кудрын, Аляксандар Явенка, Іван Шаўкуноў, Аляксандар Яненка і Павел Тынчанка. «Новая газета» паведамляе, што найбольшы тэрмін атрымаў Яненка, які " актыўней за іншых меў зносіны з журналістамі".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG