У раённым судзе Барысава ідуць працэсы над футбольнымі заўзятарамі, якіх затрымалі 12 кастрычніка на матчы зборных камандаў Беларусі і Македоніі за «Пагоню» на шаліках.
«Штрафам у 10 базавых велічынь ужо пакараны Віталь Будзько, цяпер судзяць яшчэ аднаго заўзятара, але каго дакладна, нам невядома», — паведаміла Свабодзе праваабаронца зь «Вясны» Наста Лойка.
Зьміцер Хведарук таксама аштрафаваны на 10 базавых велічынь — за непадпарадкаваньне міліцыі. Цяпер судзяць заўзятара Юрыя, які прасіў не называць ягонае прозьвішча ў мэдыях.
Судзіць заўзятараў судзьдзя Аляксей Болатаў.