У артыкуле, апублікаваным на сайце Politico, Форбрыг называе тры прычыны, чаму санкцыі павінны застацца:
«Адмена санкцый забясьпечыць беларускі рэжым прызнаньнем звонку, што кампэнсуе яму адсутнасьць легітымнасьці знутры. Рашэньне будзе азначаць гатоўнасьць да нармалізацыі адносін на ўмовах Лукашэнкі і ахвяруе патрабаваньнямі, заснаванымі на прынцыпах і каштоўнасьцях ЭЗ, каб Беларусь адкрылася палітычна і пачала паважаць міжнародныя правы чалавека. Хутчэй за ўсе Захад таксама разважыць фінансавую падтрымку безграшоваму рэжыму ў Менску, што толькі ўмацуе статус-кво ў Беларусі.
Заходнія саступкі Лукашэнку таксама нанясуць цяжкі ўдар па ўсіх тых, хто імкнецца да дэмакратычнай і эўрапейскай Беларусі. Цяпер іх барацьба сутыкнецца з рэпрэсіўнай аўтакратыяй у краіне і ня надта каб прынцыповым і ідэйнай пазыцыяй Захаду. Апазыцыю чакае скарачэньне фінансавай падтрымкі. Апазыцыі будзе штораз цяжэй данесьці свой голас да беларускага насельніцтва і замежнай аўдыторыі, паколькі яна акажацца выключанай зь міжнародных форумаў, дзе цяпер будуць пераважаць праўрадавыя галасы. Карацей, беларускія дэмакраты стануць непажаданымі раздражняльнікамі ня толькі для Лукашэнкі, але і ўсё часьцей для многіх на Захадзе.
Заходняя палітыка падтрымкі Беларусі не перашкодзіць Расеі пасягаць ўсё больш на правы меншага суседа. У лепшым выпадку, палітычныя саступкі і фінансавая падтрымка толькі ўмацуе, за кошт ЭЗ і ЗША, найбліжэйшага саюзьніка Крамля ў цяперашнім сьвеце. У горшым выпадку, Масква адчуе неабходнасьць запэўніць сабе поўны кантроль над Менскам — плянаванае стварэньне расейскай авіябазы ў Беларусі паказвае, што крокі ў гэтым кірунку ўжо робяцца».
Ёрг Форбрыг нагадвае, што пасьля разгрому апазыцыйнага пратэсту 19 сьнежня 2010 году чатыры міністры замежных справаў ЭЗ назвалі Лукашэнку «лузэрам» і заявілі, што «найлепшым тэстам для нашых уласных каштоўнасьцяў будзе тое, што мы зробім для слабых». Праз пяць гадоў пасьля гэтага, іранічна падсумоўвае аўтар, ЭЗ апынуўся на парозе правалу «свайго ўласнага тэсту». І гэта, на думку Форбрыга, будзе «сапраўдны трыюмфам Лукашэнкі».
Ёрг Форбрыг зьяўляецца дырэктарам Фонду для дэмакратыі ў Беларусі пры Нямецкім фондзе Маршала Злучаных Штатаў Амэрыкі.