Толькі што старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына абвясьціла вынікі галасаваньня на закрытых участках у Беларусі — гэта тычыцца вайсковых частак, шпіталяў і санаторыяў.
Тут атрыманыя наступныя дадзеныя:
1-е месца — Аляксандар Лукашэнка з 89%
2-е месца — «супраць усіх»
3-е месца Тацяна Караткевіч
4-е месца Сяргей Гайдукевіч
5-е месца Мікалай Улаховіч
Лідзія Ярмошына падкрэсьліла, што на закрытых участках прагаласавалі менш за 1% выбарцаў. Але за 2 гадзіны перад тым сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў, што вынікі галасаваньня на закрытых участках фактычна не адрозьніваюцца ад вынікаў галасаваньня па ўсёй краіне.
Таму можна прагназаваць, што названыя вынікі на закрытых участках будуць адпавядаць лічбам галасаваньня па ўсёй Беларусі.