Ніводзін апазыцыйны палітык не заклікаў да ўдзелу ў пратэстных акцыях, але верагоднасьць іх правядзеньня застаецца. А на старонцы руху «За свабоду» ў фэйсбуку разьмясьцілі нават фатапамятку пра тое, што трэба браць з сабой, калі вас могуць арыштаваць.
Варта дадаць, што ні Алесь Лагвінец, ні Аляксандар Мілінкевіч ці Юрась Губарэвіч ніяк не выказваліся пра магчымую Плошчу.
На фота Алесь Таўстыка, прадпрымальнік і сябра Руху. Сярод іншага, ён раіць браць з сабой вітаміны, туалетную паперу і гігіенічныя сродкі, цёплыя рэчы і цікавыя кніжкі. Напрыканцы старонка РЗС аптымістычна паведамляе: «Ну вось і ўсё, сабраліся:)».