Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічбы яўкі ЦВК і незалежных назіральнікаў разыходзяцца на чвэрць


выбары
выбары

Пра маніпуляцыі зь яўкай выбарцаў на датэрміновае галасаваньне абвясьціў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску адзін з каардынатараў грамадзкай кампаніі «Права выбару — 2015» Дзяніс Садоўскі:

Наўпроставы лінк

«Гэта ў меншай ступені фіксуецца на тых участках, за якімі мы назіраем. Тут разыходжаньне паміж дадзенымі нашых назіральнікаў і дадзенымі афіцыйных камісіяў складае 5% па краіне. А ў Менску — каля 9%.

А вось на тых суседніх участках, дзе нашых назіральнікаў няма, лічбы проста зашкальваюць. Там не спрабуюць нават зрабіць бачнасьць прыходу выбарцаў, а проста запісваюць тую лічбу, якую ім спускаюць зьверху. Там рэальная яўка разыходзіцца з афіцыйнай на чвэрць.

Мы фіксуем масавы прымус да датэрміновага галасаваньня. Гэта адзначаецца паўсюдна, дзе гэта можна арганізаваць. Людзей пад рознымі прычынамі заганяюць галасаваць датэрмінова. Такія факты фіксуюцца не дзясяткамі, а хіба што сотнямі».

«Права выбару — 2015» выставіла найбольшую колькасьць назіральнікаў ад беларускіх дэмакратычных структураў на гэтых выбарах. У кампанію ўваходзяць восем палітычных структураў. Гэта — партыі БНФ і БСДП («Грамада»), Беларуская партыя «Зялёныя», аргкамітэты па стварэньні партыяў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і Свабоды і прагрэсу, рух «За свабоду», кампанія «Гавары праўду», Прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG