Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высновы Bellingcat: «Боінг» быў зьбіты з расейскай сыстэмы «Бук»


Экспэрты Bellingcat падсумавалі інфармацыю з адкрытых крыніцаў па гібелі малайзійскага лайнэра.

Міжнародная расьсьледавальная група Bellingcat ў чацьвер апублікавала справаздачу, у якой падсумавала вынікі свайго вывучэньня адкрытых крыніцаў інфармацыі аб гібелі малайзійскага «Боінга» на ўсходзе Ўкраіны.

У справаздачы гаворыцца, што лайнэр, які пацярпеў крушэньне летам мінулага года, быў зьбіты з расейскай ракетнай сыстэмы «Бук».

Bellingcat прыйшла да высновы, што гаворка ідзе пра «Бук» з 52-й зэнітна-ракетнай брыгады, якая базуецца пад Курскам. 17 ліпеня, у дзень гібелі лайнэра, сыстэма знаходзілася на поўдзень ад горада Сьнежнае Данецкай вобласьці. Раніцай 18 ліпеня ўстаноўку «Бук» правезьлі па Луганску і далей праз мяжу з Украінай, гаворыцца ў справаздачы.

У выніку авіякатастрофы загінулі ўсе, хто быў на борце самалёта, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, 298 чалавек. Большасьць ахвяраў — падданыя Нідэрляндаў.

У канцы гэтага года чакаецца канчатковая справаздача Міжнароднай сьледчай групы аб выніках крымінальнага расьсьледаваньня трагедыі. 13 кастрычніка будзе апублікаваны выніковы даклад нідэрляндзкага Савета бясьпекі аб тэхнічных прычынах гібелі «Боінга».

Паводле вэрсіі Масквы, самалёт мог быць зьбіты ўкраінскімі ўзброенымі сіламі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG