Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маладэчне актывіста БХД прымусілі сысьці з назіраньня пад пагрозай звальненьня


У Маладэчне чыніцца ціск на прыхільнікаў аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», якія ўдзельнічаюць у назіраньні ў межах кампаніі «Права выбару».

Пра гэта паведамляе сайт арганізацыі са спасылкай на намесьніка каардынатара аргкамітэту БХД па Менскай вобласьці Рамана Ганчарова.

Адзін з доўгатэрміновых назіральнікаў адмовіўся ад назіраньня, бо на працы яму пагражалі звальненьнем, калі ён будзе працягваць назіраць. Ягонай працы назіраньне не перашкаджае.

З абяцаньнямі праблемаў на працы сутыкнулася і іншая доўгатэрміновая назіральніца. Тым ня менш яна працягвае ўдзельнічаць у назіраньні.

Самога Рамана Ганчарова, які на час назіраньня ўзяў адпачынак за свой кошт, тэрмінова выклікаюць працаваць, хоць раней такой неабходнасьці не ўзьнікала.

У межах кампаніі «Права выбару» ад БХД назіральнікамі ўжо працуе больш за 400 чалавек, яшчэ нейкая колькасьць далучыцца ў асноўны дзень галасаваньня.

Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі

«Цяпер, падчас датэрміновага галасаваньня, пачаліся масавыя парушэньні, у тым ліку ціск на сябраў БХД. Гэта сьведчыць пра тое, што ўлада ўсур’ёз зрэагавала на кампанію незалежнага назіраньня як на небясьпеку для той сыстэмы фальсыфікацыяў, якая бездакорна працуе ў Беларусі ўжо шмат гадоў. Цяпер улады прымяняюць новыя мэтодыкі — створаная сетка праўладных назіральнікаў, якія прадстаўляюць „фэйкавыя“ праўладныя арганізацыі. Незалежныя назіральнікі фіксуюць, што яны часта ня маюць пасьведчаньняў і накіраваньняў. Гэтыя факты мы фіксуем, яны будуць у выніковай справаздачы», — сказаў Свабодзе сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG