Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі банк пачаў выдаваць крэдыты ў кітайскіх юанях


«Банк БелЗЭБ» з кастрычніка 2015 году пачаў выдаваць крэдыты ў кітайскіх юанях, тым самым прапануючы бізнэсу новыя магчымасьці для фінансаваньня імпарту з Кітаю, паведамілі ў прэс-цэнтры банку.

«Мы бачым, што з ростам беларуска-кітайскага тавараабароту павялічваецца патрэбнасьць прадстаўнікоў бізнэсу ў разьліках з выкарыстаньнем кітайскіх юаняў. Асабліва расьце попыт на выкарыстаньне юаняў у міжнародных разьліках з боку прадпрыемстваў, якія цесна супрацоўнічаюць з кітайскімі партнэрамі», — цытуе агенцтва БЕЛТА дырэктара дэпартамэнту разьвіцьця карпаратыўнага бізнэсу ААТ «Банк БелЗЭБ» Уладзіміра Кнігу. Спэцыяльна для такіх прадпрыемстваў банк пачаў выдаваць крэдыты ў кітайскіх юанях па працэнтнай стаўцы да 7,5 працэнта гадавых, што значна ніжэй за стаўкі па крэдытах у далярах і эўра.

Крэдыты выдаюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам на тэрмін да 360 дзён для набыцьця тавараў з КНР (асноўных сродкаў, сыравіны і матэрыялаў, паўфабрыкатаў), што выкарыстоўваюцца для ўласнай вытворчасьці тавараў і паслуг у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG