«Я пакуль не гатовы камэнтаваць. Гэта трэба праверыць, пра што ідзе гаворка, і толькі пасьля гэтага мы зможам нешта сказаць», — сказаў ён журналістам, адказваючы на просьбу пракамэнтаваць словы беларускага лідэра.
У аўторак Лукашэнка заявіў, што яго краіне не патрэбная расейская вайсковая база. Беларускі лідэр таксама выказаў незадавальненьне, тым, што гэтая тэма зьявілася ў расейскіх СМІ.
«Гаворкі пра тое, каб разьмясьціць расейскую авіябазу на тэрыторыі Беларусі, ніколі не вялося. Я нічога пра гэта ня ведаю. Чалавек, які павінен прымаць гэтае рашэньне, — я пра гэта нічога ня ведаю», — сказаў Аляксандар Лукашэнка ў аўторак на сустрэчы з жыхарамі Менскага раёну.