Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: «Я лічу сябе рускім чалавекам»


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына прызналася, што вырасла ў расейскамоўным асяродзьдзі і атрымала вышэйшую адукацыю ў Расеі:

«Я сябе лічу рускім чалавекам. Я вырасла ў рускай сям’і, у расейскамоўным асяродзьдзі вайскоўцаў і затым атрымала вышэйшую адукацыю ў Расейскай Фэдэрацыі. Я думаю па-расейску, таму і размаўляю на гэтай мове. Аднак у грамадзян ніколі не ўзьнікала праблемаў у разуменьні таго, што я ім кажу», — заявіла Ярмошына, адказваючы на адно з пытаньняў падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце naviny.by.

Гэта прагучала ў якасьці адказу на пытаньне, чаму Лідзія Ярмошына, высокі дзяржаўны чыноўнік, ніколі не гаворыць па-беларуску. Чытач, які даслаў гэтае пытаньне, прасіў даць адказ па-беларуску. Лідзія Ярмошына адказвала на ўсе пытаньні па-расейску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG