Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве будуць караць прапагандыстаў «русского мира»


У Літве ўступілі ў сілу папраўкі, якія дазваляюць караць рэтрансьлятараў за прапаганду вайны ці заклікі да зьмены канстытуцыйнага ладу.

Як перадае агенцтва delfi.lt, унясеньне зьменаў у Закон аб інфармаваньні грамадзтва ініцыявала прэзыдэнт Даля Грыбаўскайце, аргумэнтуючы такі крок неабходнасьцю барацьбы з варожай прапагандай. Кіраўніца краіны ўдакладніла, што Літва цяпер жыве ва ўмовах інфармацыйнай вайны, таму неабходна супрацьстаяць варожай прапагандзе.

Папраўкі вызначаюць адказнасьць за зьмест праграмаў рэтрансьлятара, незалежна ад месца рэгістрацыі. Парлямэнтары ўхвалілі папраўкі яшчэ вясной, праз паўгода яны набылі сілу. Прыхільнікі паправак у Сойме трымаліся пазыцыі, што гэта будзе належны адказ на расейскую прапаганду. Разам з тым, крытыкі сьцьвярджалі, што гэта ні што іншае, як увядзеньне цэнзуры.

Такім чынам, згодна з новаўводзінамі, штраф за за прапаганду вайны, заклікі зьмяніць канстытуцыйны лад і паквапіцца на суверэнітэт краіны можа скласьці 3% гадавога прыбытку. Закон таксама забараняе на год дзяржаўныя датацыі тым мэдыям, якія будуць публікаваць заклікі на зьмену канстытуцыйнага ладу. Камісія па радыё- і тэлевяшчаньні зможа прымаць апэратыўныя меры супраць такіх СМІ.

У тлумачальным лісьце з папраўкамі гаварыцца, што расейскія тэлепраграмы, у якіх дэманструецца прапаганда «рускага сьвету», пастаянна глядзяць да паўмільёна жыхароў Літвы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG