Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Guardian: Коля «Міні-Мы» ў ААН — чарговае сьведчаньне, што Лукашэнка рыхтуе пераемніка


Аляксандар Лукашэнка удзельнічае ў выбарах на пяты прэзыдэнцкі тэрмін, але ён ужо загадзя гадуе сабе пераемніка, піша брытанскае выданьне Guardian.

Паводле Guardian, Лукашэнка, які сам называе сябе «аўтарытарным» лідэрам, прывёз свайго 11-гадовага сына Колю на генэральную асамблею ААН у Нью-Ёрку, каб даць таму зблізу паглядзець на далікатныя мэханізмы міжнароднай дыпляматыі. «Седзячы паміж міністрам замежных справаў і прэсавай сакратаркай прэзыдэнта, Коля ўважліва глядзеў з галёркі як ягоны бацька асуджаў заходняе вайсковае ўмяшаньне на Блізкім ўсходзе».

Выданьне адзначае, што хоць ён і мае двух старэйшых сыноў, Лукашэнка даў зразумець, што лічыць сваім пераемнікам малодшага Колю, імя маці якога ніколі дагэтуль не называлася.

Guardian нагадвае, што Коля ўпершыню зьявіўся на публіцы ў 2007 годзе ва ўзросьце трох гадоў і ад таго часу справаджаў свайго бацьку амаль на ўсе дзяржаўныя мерапрыемствы. Выданьне параўноўвае Колю зь «Міні-Мы» (Mini-Me — літаральна «міні-я»), пэрсанажам сэрыі камэдыйных фільмаў «Остын Паўэрс», мініятурным клонам Доктара Зло. «Ён часта зьяўляецца апрануты ў касьцюм, падобны да бацькавага. Яго таксама бачылі ў вайсковай форме на армейскіх вучэньнях, і генэралы былі вымушаныя аддаваць чэсьць дзіцяці. Аднойчы тагачасны прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падараваў Колі залаты пісталет».

Guardian таксама цытуе словы Лукашэнкі пра тое, што Коля «ніколі ня клаўся спаць і не прачынаўся безь мяне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG