У Цэнтральным судзе Менску шмат супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, побач з судом — некалькі аўтамабіляў з завешанымі вокнамі. За працэсамі сочаць назіральнікі АБСЭ, прысутнічаюць журналісты.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску — прайшлі адміністрацыйныя працэсы над лідэрамі апазыцыі за перадвыбарчыя акцыі каля менскага ГУМу 16 верасьня і на плошчы Свабоды 23 верасьня.