Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Акрамя Асада з «Ісламскай дзяржавай» ніхто па-сапраўднаму не ваюе


headquarters in New York, September 28, 2015
headquarters in New York, September 28, 2015

Сёньня на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН выступіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Прапануем вам асноўныя тэзы ягонага выступу.

У ААН ня можа быць аднадумства, і права вэта — гэта яго натуральная частка. Спроба абыходзіць гэта супярэчыць прынцыпам ААН.

Экспарт рэвалюцыяў беспасьпяховы, але на памылках ніхто ня вучыцца. На Блізкім Усходзе і ў Афрыцы — гвалт, галеча, сацыяльная катастрофа. Вы хоць разумееце, што вы нарабілі?

Захад перадае зброю памяркоўнай апазыцыі ў Сырыі, якая перадае яго «Ісламскай дзяржаве». Акрамя войскаў Асада і курдзкага апалчэньня з «Ісламскай дзяржавай» па-сапраўднаму ніхто не змагаецца.

Трэба стварыць шырокую міжнародную антытэрарыстычную кааліцыю, кшталту антыгітлераўскай. Ключавымі ўдзельнікамі павінны стаць мусульманскія краіны.

Паток уцекачоў захлынуў суседнія краіны, а потым і Эўропу. Уцекачы маюць патрэбу ў падтрымцы, але вырашэньне праблемы — у захаваньні і ўмацаваньні інстытутаў дзяржавы там, дзе яны захаваліся. Трэба дапамагчы аднавіць дзяржаўныя структуры ў Лібіі, умацаваць дзяржаўныя структуры ў Іраку і Сырыі.

Постсавецкія краіны паставілі перад выбарам — быць ім з Захадам ці з Усходам. Ва Ўкраіне звонку справакавалі пераварот. У выніку ўспыхнула грамадзянская вайна. Урэгуляваньне на падставе Менскіх дамоўленасьцяў патрабуе ўліку інтарэсаў людзей ў Данбасе.

Сёньня ледзь ня нормай сталі санкцыі ў абыход ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG