Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговую акцыю Статкевіч і Някляеў правядуць 4 кастрычніка


23 верасьня ў Менску на плошчы Свабоды адбылася сустрэча з выбаршчыкамі, якую ладзіў былы палітвязень і кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікалай Статкевіч.

Палітык аб’явіў, што наступную сустрэчу выбарцаў правядзе на плошчы Свабоды 10 кастрычніка.

Акрамя Статкевіча перад удзельнікамі сустрэчы выступілі Ўладзімер Някляеў, Анатоль Лябедзька і Вячаслаў Сіўчык. Някляеў заклікаў прысутных прыйсьці 4 кастрычніка на плошчу Свабоды на акцыю супраць расейскай вайсковай базы.

На Мікалая Статкевіча і Ўладзімера Някляева міліцыянт склаў адміністрацыйныя пратаколы аб правядзеньні несанкцыянаванай акцыі.

Запіс жывой трансьляцыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG