Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіча і Някляева выклікаюць у суд


Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў і Мікалай Статкевіч (зьлева направа) падчас несанкцыянаванага пікета «За сумленныя і свабодныя выбары» каля ГУМа
Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў і Мікалай Статкевіч (зьлева направа) падчас несанкцыянаванага пікета «За сумленныя і свабодныя выбары» каля ГУМа

Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч і лідэр грамадзкага руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі» Ўладзімер Някляеў на 22 верасьня выкліканыя ў суд Цэнтральнага раёна Менску.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку.

Паводле яго слоў, абодва палітыкі цяпер знаходзяцца па-за межамі Беларусі.

«Ніхто ім у рукі позвы не ўручаў, яны за іх не расьпісваліся. Хутчэй за ўсё, яны ведаюць гэтую інфармацыю ад хатніх. Наколькі я ведаю, гэтыя паведамленьні — з найгрубейшымі працэдурнымі парушэньнямі», — сказаў Лябедзька.

Ён выказаў меркаваньне, што позвы ў суд дасланыя ў сувязі з правядзеньнем 10 верасьня каля ГУМа несанкцыянаванага пікета «За сумленныя і свабодныя выбары», у якім бралі ўдзел Статкевіч і Някляеў. У дачыненьні да абодвух палітыкаў тады былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Лябедзька ня выключыў, што аналягічную позву могуць даслаць і яму, таму што ён таксама быў на пікеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG