Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавіцкія краязнаўцы: «Мы знайшлі 35 пахаваньняў часоў Першай сусьветнай вайны»


Краязнаўчыя чытаньні, прысьвечаныя тэме першай усясьветнай вайны, адбыліся ў Русінах пад Баранавічамі. Канфэрэнцыю арганізавала баранавіцкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы.

Некалькі дзясяткаў чалавек прыехалі на імпрэзу. Сярод іх — баранавіцкія краязнаўцы Міхась Бернат, Мікалай Падгайскі, Міхаіл Загорскі, слонімскі дасьледчык Сяргей Чыгрын, гісторык Аляксандар Стральцоў-Карвацкі ды іншыя.

У часе мерапрыемства адбылася выстава артэфактаў часоў першай усясьветнай вайны, краязнаўцы распавялі пра сёньняшні стан пахаваньняў і аб пэрспэктывах іх добраўпарадкаваньня. Дасьледчыкі распавялі, што многія пахаваньні зусім ніякім чынам не пазначаныя, і гэта патрабуе пільнай увагі грамадзкасьці.

Арганізатар краязнаўчых чытаньняў, старшыня Баранавіцкай арганізацыі ТБМ Віктар Сырыца распавёў Свабодзе:

Віктар Сырыца
Віктар Сырыца

«Тэма першай усясьветнай вайны зусім малавядомая, людзі ня ведаюць, што падзеі вайны сталёвым катком прайшлі па Баранавіцкай зямлі. Тры гады тут страшэнныя баі былі. У расейскай арміі было 10 адсоткаў беларусаў. Гэта недзе 600-700 тысячаў беларусаў ваявала і многія зь іх загінулі на сваёй роднай зямлі. Мы знайшлі 35 вайсковых пахаваньняў, пра якія ніхто не ведае нічога. Гэтыя пахаваньні парасьлі зельлем, там утварыліся сьметніцы. Мы хочам узьняць гэтую праблему, каб людзі ведалі, што тут пахаваньні часоў вайны. Мы хочам, каб гэтыя пахаваньні абгарадзілі, каб там расьлі кветкі, каб была памяць пра тыя падзеі. Таму і ладзім краязнаўчыя чытаньні, каб прыцягнуць увагу грамадзтва, дзяржаўных чыноўнікаў, ды зрушыць гэтае пытаньне зь мёртвай кропкі.»

Сяргей Чыгрын
Сяргей Чыгрын

Слонімскі краязнаўца Сяргей Чыгрын прывёз на канфэрэнцыю прэзэнтацыю здымкаў удзельніка першай усясьветнай вайны Язэпа Стаброўскага, які ваяваў у ваколіцах Баранавічаў і шмат фатаграфаваў.

Краязнавец Міхаіл Загорскі

Баранавіцкі краязнаўца Міхаіл Загорскі (у цэнтры) намаляваў мапу з пазначэньнем пахаваньняў часоў вайны
Баранавіцкі краязнаўца Міхаіл Загорскі (у цэнтры) намаляваў мапу з пазначэньнем пахаваньняў часоў вайны

распавёў аб удзеле сваіх продкаў у першай усясьветнай вайне, аб іх лёсе, і аб пэрспэктывах захаваньня гістарычнай памяці пра згаданыя падзеі.

Дасьледчыкі распавялі, што будуць імкнуцца паўзьдзейнічаць на мясцовыя ўлады дзеля адзначэньня месцаў вайсковых сутычак і пахаваньняў часоў першай усясьветнай вайны.

Артэфакты часоў першай усясьветнай вайны
Артэфакты часоў першай усясьветнай вайны

Фотаздымкі часоў першай усясьветнай вайны
Фотаздымкі часоў першай усясьветнай вайны

Кніжная выстава аб падзеях “Вялікай вайны”
Кніжная выстава аб падзеях “Вялікай вайны”

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG