Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лялькоў стаў сябрам ЦВК з правам дарадчага голасу


Ігар Лялькоў
Ігар Лялькоў

Кандыдат у прэзыдэнты Тацяна Караткевіч накіравала ў склад Цэнтравыбаркаму намесьніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова.

Інфармацыя пра гэта разьмешчаная на афіцыйным сайце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў.

Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, згодна з артыкулам 33-1 Выбарчага кодэксу, ад дня рэгістрацыі кандыдаты ў прэзыдэнты маюць права накіраваць у склад Цэнтральнай камісіі свайго прадстаўніка ў якасьці сябра камісіі з правам дарадчага голасу.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў мае досьвед працы як сябра Цэнтравыбаркаму з правам дарадчага голасу: у 2012 годзе падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ён ужо працаваў у складзе Цэнтравыбаркаму, прадстаўляючы Партыю БНФ.

Ігар Лялькоў адзначыў, што стасут сябра з правам дарадчага голасу дазваляе мець доступ да ўсіх матэрыялаў, якія разглядаюцца Цэнтральнай камісіяй:

«У першую чаргу праца ў Цэнтравыбаркаме дазваляе ўдзельнічаць у разглядзе скаргаў, ставіць пытаньні на парадак дня і мець доступ да ўсіх матэрыялаў, якія разглядаюцца Цэнтральнай камісіяй. Менавіта гэта дае магчымасьць выкрываць тыя парушэньні заканадаўства, якія і робяць выбары ў Беларусі несумленнымі і несвабоднымі. Я заклікаю ўсіх удзельнікаў выбарчага працэсу, у тым ліку назіральнікаў і шараговых выбаршчыкаў, актыўна і апэратыўна рэагаваць на ўсе парушэньні, на выкарыстаньне адміністратыўнага рэсурсу камандай Лукашэнкі, на прымус да датэрміновага галасаваньня — трэба абавязкова падаваць скаргі і ў Цэнтравыбаркам, і ў тэрытарыяльныя камісіі» — сказаў Ігар Лялькоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG