Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караткевіч дала прэс-канфэрэнцыю: За мірныя перамены


Тацяна Караткевіч
Тацяна Караткевіч

Кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Тацяна Караткевіч правяла сваю першую канфэрэнцыю ў новым статусе. За месяц, які застаецца да выбараў, яна наведае больш за 50 гарадоў і мястэчак.

Па-ранейшаму будуць праводзіцца пікеты і сустрэчы з выбарцамі, агітацыйнай пляцоўкай сане інтэрнэт.

Пра гэта заявіў сёньня кіраўнік выбарчага штабу Тацяны Караткевіч Андрэй Дзьмітрыеў.

Сама Тацяна Караткевіч заявіла, што галоўным слоганам яе выбарчай кампаніі стане заклік да мірных пераменаў. Яна заявіла, што зараз краіне як ніколі патрэбны новы лідэр, новыя людзі, новыя ідэі, новыя падыходы: «Хопіць аглядацца назад, трэба ісьці наперад, і менавіта мы можам быць лякаматывам пераменаў».

Тацяна Караткевіч заявіла, што трэба пераглядаць стаўленьне да людзей у Беларусі: «Хопіць дзяліць грамадзтва на левых і правых, на беларускамоўных і рускамоўных, праўладных і апазыцыю».

Кандыдатка на прэзыдэнта назвала галоўныя пункты сваёй праграмы «За мірныя перамены».

Рэформы павінны адбыцца па пяці кірунках:

  1. У сфэры эканомікі і бізнэсу;
  2. У сацыяльнай абароне насельніцтва;
  3. У сфэры адукацыі;
  4. У дзяржкіраваньні.

Пяты пункт праграмы — патрабаваньне, каб Беларусь стала мірнай краінай. Дзеля гэтага трэба ажыцьцявіць канцэпцыю адказнага суседзтва. Караткевіч заявіла, што бальшыня насельніцтва не жадае, каб на тэрыторыі нашай краіны былі вайсковыя базы любой іншай краіны. Яна заявіла, што Беларусь павінна, як гэта і прапісана ў Канстытуцыі, быць нэўтральнай і незалежнай дзяржавай. У выпадку свайго прыходу да ўлады яна паабяцала да 2020 году вывесьці з тэрыторыі Беларусі ўсе расейскія вайсковыя базы.

На пытаньне, калі Лукашэнка ў выпадку чарговай перамогі прапануе ёй нейкую пасаду ва ўрадзе, ці прыме яна гэта запрашэньне, Тацяна Караткевіч сказала, што «Яшчэ ніколі не было такога, каб дэмакратычным кандыдатам прапаноўвалі пасады. Я ня думаю, што і мне паступіць такая прапанова. Але калі такое здарыцца, то рашэньне я буду прымаць, зыходзячы з нашых мэтаў. А наша галоўная мэта — гэта мірныя перамены».

На пытаньне журналістаў пра яе агульнае стаўленьне да ўладаў Тацяна Караткевіч сказала, што падчас выбарчай кампаніі ёй запомніліся словы аднаго маладога чалавека ў Гомелі: ён падышоў да нашага пікету, размаўляў са мной і сказаў: улада — гэта як белыя шкарпэткі. Чым часьцей ты іх мяняеш, тым яны чысьцейшыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG