Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты будуць мець па два выступы на радыё і тэлебачаньні


Кандыдаты на прэзыдэнта атрымаюць магчымасьць выступіць два разы па радыё і два разы па тэлебачаньні. Першыя выступы адбудуцца 15 верасьня а 19-й гадзіне. Па радыё — а 6-й гадзіне раніцы.

Гайдукевіч выступае па тэлебачаньні 15-га і 25-га верасьня, Караткевіч — 17-га і 24-га, Улаховіч — 23-га і 30-га. Лукашэнка выступіць па тэлебачаньні 18-га і 22-га верасьня.

Цэнтарвыбаркам 10 верасьня зарэгістраваў чатырох кандыдатаў на прэзыдэнта — Сяргея Гайдукевіча, Тацяну Караткевіч, Аляксандра Лукашэнку, Мікалая Улаховіча.

Пасьведчаньне №1 атрымала Тацяна Караткевіч — першая жанчына-кандыдат у прэзыдэнты ў гісторыі Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка на ўручэньне пасьведчаньняў не прыйшоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG