ЦВК вядзе рэгістрацыю кандыдатаў на выбарах прэзыдэнта 11 кастрычніка. У адрозьненьне ад папярэдніх кампаніяў цырымонія больш сьціплая і адбываецца не ў Палацы Рэспублікі, а ў Доме ўраду.
Сам лукашэнка на цырымонію не прыйшоў.
Сябры ЦВК адзінагалосна прагаласавалі за рэгістрацыю Аляксандра Лукашэнкі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты.
У сваім выступе старшыня ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі Міхаіл Орда кажа, што людзі неабыякавыя да выбараў і падтрымліваюць дзейнага лідэра сэрцам.
У адрас Міхаіла Орды прагучала пытаньне пра сродкі, на якія былі вырабленыя плякаты з фатаздымкам Аляксандра Лукашэнкі, якія выкарыстоўваліся падчас пікетаў па зборы подпісаў.
Орда адказаў, што плякаты вырабленыя за грамадзкія сродкі, а таксама за кошт Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Кандыдатамі на прэзыдэнта сёньня былі зарэгістраваныя Тацяна Караткевіч, Сяргей Гайдукевіч, Аляксандар Лукашэнка і Мікалай Улаховіч.