Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайдзік: кантактная група вітае спыненьне агню


Прадстаўнік АБСЭ на перамовах Марцін Сайдзік, архіўнае фота
Прадстаўнік АБСЭ на перамовах Марцін Сайдзік, архіўнае фота

У Менску завяршылася пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей.

Падгрупа па бясьпецы працягвае сваю працу, паведаміла ў фэйсбуку Дар’я Оліфэр, прэс-сакратар прадстаўніка Ўкраіны ў групе — Леаніда Кучмы.

Трохбаковая кантактная група вітае прагрэс у працы падгрупы па бясьпецы ў пытаньні ўзгадненьня адводу ўзбраеньняў калібрам менш за 100 мілімэтраў, заявіў прадстаўнік АБСЭ на перамовах Марцін Сайдзік:

«Удзельнікі віталі ўсталяваньне ў цэлым рэжыму спыненьня агню ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей у канцы жніўня гэтага году, што сярод іншага дазволіла пачаць навучальны працэс. Трохбаковая кантактная група чакае, што гэтая пазытыўная тэндэнцыя дасьць магчымасьць ажыцьцявіць прагрэс у вырашэньні пытаньняў, якія абмяркоўваюцца ў рамках рабочых падгруп».

«Кантактная група вітае дасягненьне прагрэсу ў працы падгрупы па бясьпецы датычна пляну адводу танкаў, мінамётаў калібрам менш як 120 мілімэтраў і артылерыі менш як 100 мілімэтраў», — цытуе «РИА Новости» прадстаўніка АБСЭ.

Паводле прадстаўніка сэпаратыстаў Дзяніса Пушыліна, падгрупа па бясьпецы, верагодна, працягне працу ў сераду ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG