Пра гэта паведаміў «Рускай службе навінаў» прадстаўнік актора Арно Фрыльле.
Паводле ягоных слоў, у Беларусі актор знаходзіцца выключна па працоўных пытаньнях і неўзабаве вернецца ў Расею.
«У яго расейскае грамадзянства, францускае грамадзянства — і так усё добра. Беларусь — іншая краіна, і тут ён знаходзіцца па працы. Тут у нас шмат праектаў, цяпер мы здымаем вялікі тэлесэрыял, а потым будзем здымаць кіно ў Расеі», — растлумачыў Фрыльле.
Раней паведамлялася, што Жэрар Дэпардзьё вырашыў пераехаць у Беларусь, каб «пажыць сярод сялян».
«Цяпер я жыву ў Італіі. І бліжэйшым часам пераеду ў Беларусь, буду жыць сярод сялян, таму што там прыгожа, і прэзыдэнт добры чалавек», — заявіў Дэпардзьё ў інтэрвію Le Figaro.