Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыяжджае дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы


Адзін зь сябраў дэлегацыі, дакладчык ПАРЭ па сытуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні (Італія)
Адзін зь сябраў дэлегацыі, дакладчык ПАРЭ па сытуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні (Італія)

Чакаюцца сустрэчы з уладамі, патэнцыйнымі кандыдатамі на выбарах прэзыдэнта, кіраўніцтвам ЦВК і пазапарлямэнцкай апазыцыяй.

Паводле інфармацыі прэсавай службы ПАРЭ, мэтай візыту, які працягнецца па 10 верасьня, зьяўляецца ацэнка перадвыбарчай кампаніі і палітычнага клімату напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Дэлегацыю ў складзе шасьці сябраў асамблеі ўзначаліць прадстаўніца Армэніі Арпінэ Хаванісян. У яе склад таксама ўваходзяць дэпутаты Ёнас Гуннарсан (Швэцыя), Марылуіза Бек (ФРГ), Рэа Дэнэмэч (Турцыя), Андрэй Гунько (ФРГ) і дакладчык ПАРЭ па сытуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні (Італія).

На 8-9 верасьня заплянаваныя сустрэчы дэлегацыі са старшынямі абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і старшынёй Цэнтравыбаркама Лідзіяй Ярмошынай. Дэлегацыя з ПАРЭ таксама сустрэнецца з асноўнымі ўдзельнікамі прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі або іх прадстаўнікамі, лідэрамі апазыцыі, кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі, прадстаўнікамі СМІ, няўрадавых арганізацыяў і дыпляматычнага корпусу.

Дэлегацыя ПАРЭ ў складзе 11 чалавек возьме таксама ўдзел у назіраньні за выбарамі 11 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG