Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі скончылася вайна? А як лічыць: па-нашаму ці па-эўрапейску?»


Калі пачалася і скончылася Другая ўсясьветная вайна?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:20 0:00
Наўпроставы лінк

Калі пачалася і скончылася Другая ўсясьветная вайна?

1 і 2 верасьня — гадавіны пачатку і заканчэньня Другой усясьветнай вайны 1939–1945 гадоў. Ці ведаеце вы, калі распачалася і скончылася Другая ўсясьветная вайна? На гэтае пытаньне адказваюць мінакі на вуліцах Менску.

Юнак: У 1941–1945 гадах. 9 траўня скончылася, а пачалася... Папраўдзе, ня памятаю, не магу вам сказаць«.

Жанчына ў працоўнай вопратцы: «Скончылася ў 45 годзе, 9 траўня. А пачалася ў ліпені 1941 году, 22 ліпеня».

Спадар сярэдніх гадоў: «Афіцыйна — 22 чэрвеня, 9 траўня ў 41–45 гадах. А так — у 39 годзе, даты ня памятаю».

Спадарыня маладога веку: «У 1939-м, 1 верасьня, па-мойму. А завяршылася каля 5 ці 6 траўня — гэта афіцыйна. Але ў нас скончылася пазьней».

Спадарыня пэнсійнага веку: «Другая распачалася ў 1939 годзе, Айчынная — 22 чэрвеня 1941 году. А скончылася ў 1945 годзе ў ноч з 8 на 9 траўня. Але ваенныя дзеяньні былі і пазьней».

Спадар пэнсійнага веку: «Верасень 1939 году, здаецца, пачалася. А завяршылася ў траўні 1945-га... Але не — там жа яшчэ японцы былі... Ну, значыць, скончылася яна дзесьці ў верасьні таго ж 1945 году...»

Спадар сярэдніх гадоў: «Дзесьці ў 1939 годзе... Датаў ня памятаю».

Спадарыня пэнсійнага веку: «Скончылася 2 верасьня ў 1945 годзе капітуляцыяй Японіі. А распачалася ў 1939 годзе. Даты ня памятаю, але пры нападзе на Польшчу».

Спадарыня сярэдніх гадоў: «Пачалася 1 верасьня 1939 году, а скончылася ў 45 годзе, дзесьці ў жніўні».

Юнак: «Распачалася ў 1938 годзе 1 верасьня — гэта быў напад на Польшчу ці Савецкі Саюз — ня памятаю дакладна. А скончылася ў 1945-м — летам».

Юначка: «2 верасьня 1939 году распачалася, а скончылася 1 верасьня 45 году. Сёньня, 1 верасьня, павінна была скончыцца».

Спадар сярэдніх гадоў: «Другая ўсясьветная вайна распачалася 1 верасьня 1939 году, а скончылася... Па-мойму, таксама ў верасьні — калі Японію разграмілі».

Спадарыня пэнсійнага веку: «Распачалася з Польшчы ў 1939 годзе. А скончылася дзесьці ў 1945-м — у нас лічыцца 9 траўня, а ў Эўропе 8-га — на адзін дзень, і ўсё. Праўда, і Японія ваявала, а вось з кім... З амэрыканцамі, пэўна, але нашы войскі яе перамаглі. Ну, і кітайцам Савецкі Саюз дапамог вызваліцца — вось сёньня ў іх сьвята — 70 гадоў вызваленьня. Ад каго? Ад амэрыканцаў, пэўна».

Спадар сярэдніх гадоў: «1 верасьня 1939 году. А заканчэньне... А як лічыць? Па-эўрапейску ці па-нашаму? Калі па-нашаму, то травень 1945 году, а калі па-эўрапейску, то з падпісаньнем капітуляцыі Японіі — гэта жнівень 1945 году».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG