У Горадні 11 509 подпісаў за Віктара Цярэшчанку прызналі несапраўднымі. У падпісных лістах былі прозьвішчы памерлых і выдуманых асобаў.
Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Горадні выявілі, што ўсе 11 509 подпісаў, здадзеных ініцыятыўнай група Віктара Цярэшчанкі, несапраўдныя — паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі Вясна-96. У падпісных лістах былі прозьвішчы памерлых і выдуманых асобаў.
Гарадзенскае абласное ўпраўленьне ўнутраных спраў даслала ў тэрытарыяльную выбарчую камісію афіцыйны ліст, якім таксама пацьвярджае, што нумары пашпартоў у падпісных лістах за Віктара Цярэшчанку не супадаюць з рэальнымі прозьвішчамі.
Гэты выпадак стане падставай для разьбіральніцтва на бліжэйшым паседжаньні Цэнтральнай выбарчай камісіі.