Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Статкевіч: выбары ўжо сфальсыфікаваныя


Мікалай Статкевіч падчас прэс-канфэрэнццыі
Мікалай Статкевіч падчас прэс-канфэрэнццыі

Грамадзтва павінна ігнараваць цяперашнія прэзыдэнцкія выбары, якія ўжо цяпер можна лічыць сфальсыфікаванымі.

Пра гэта на супольнай прэс-канфэрэнцыі заявілі экс-кандыдаты ў прэзыдэнты Мікалай Статкевіч і Ўладзімер Някляеў, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец.

«Выбары ўжо сфальсыфікаваныя. Найлепшая сумленная пазыцыя ў гэтай сытуацыі — ігнараваць галасаваньне, ігнараваць гэтае выбарчае шоў», — заявіў Статкевіч.

На думку Статкевіча, выбары сёньня сфальсыфікаваныя не ў пратаколах галасаваньня, а ў выбарчых бюлетэнях, бо кандыдатамі ў прэзыдэнты стануць толькі тыя, каго выбрала ўлада.

«Усё гэта небясьпечна для беларускай дзяржаўнасьці. Мы ня верым у патрыятычны прыступ Лукашэнкі. Мы памятаем іншага Лукашэнку, які ў 90-х зьбіраўся здаць нас шасьцю абласьцямі Крамлю. А людзі не мяняюцца», — заявіў палітык.

Уладзімер Някляеў, Мікалай Статкевіч і Анатоль Лябедзька
Уладзімер Някляеў, Мікалай Статкевіч і Анатоль Лябедзька

«Ніхто ня мусіць удзельнічаць у гэтых выбарах, калі ён толькі ня здрадзіў дэмакратыі і не перайшоў на бок рэжыму», — заявіў Уладзімер Някляеў.

Някляеў паведаміў, што ён не зьбіраецца вяртацца ў апазыцыю, уваходзіць у нейкія кааліцыі і аб’яднаньні, але працягне займацца стварэньнем грамадзкага руху «За незалежнасьць і дзяржаўнасьць Беларусі».

Ён таксама запэўніў, што гатовы дапамагаць Мікалаю Статкевічу і будзе заўсёды поплеч зь ім.

«Я прыйшоў падтрымаць Статкевіча — кандыдата ў прэзыдэнты. Паводле ягоных слоў, Статкевіч быў незаконна пазбаўлены права выбірацца, і пакуль яму гэтае права ня вернуць, ніякіх свабодных выбараў у Беларусі быць ня можа», — кажа Някляеў.

Удзельнікі прэс-канфэрэнцыі
Удзельнікі прэс-канфэрэнцыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG