Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чорны панядзелак»: курс даляра — 17600, эўра — амаль 20 тысяч

абноўлена

Курсы даляра і эўра паставілі сёньня чарговыя рэкорды: даляр вырас адразу на 871 пункт і дасягнуў узроўню 17 601 рублі, эўра вырас на 1098 пунктаў да ўзроўню 19 935 рублёў.

Такія курсы валют вызначыў Нацыянальны банк Беларусі на 25 жніўня.

Эўра дасягнуў сёмага гістарычнага максымуму за 20 дзён: з 4 жніўня курс эўра вырас на 3 071 рублі.

Для даляра гэта ўжо дванадцаты гістарычны максымум за 20 дзён: яшчэ 4 жніўня курс даляра заставаўся на ўзроўні 15 345 рублёў. Такім чынам, з 4 жніўня даляр вырас на 2 256 рублёў.

Усяго са сьнежня 2014 году рубель абясцэніўся да даляра на 61%, адносна эўра — на 48 %.

Панядзелак таксама быў адзначаны значным падзеньнем і расейскага рубля. Сёньня падчас таргоў на Маскоўскай біржы курс даляра пераваліў за 71 расейскі рубель, эўра — за 81. Эўра пры гэтым дасягнуў гадавога максымуму.

Падзеньне расейскай валюты адбылося на фоне рэкорднага з 2009 году абвальнага падзеньня цэн на нафту, а таксама абвалу азіяцкай фондавай біржы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG