Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марылюіза Бэк: «Вызваленьнем палітвязьняў Беларусь набліжаецца да Эўразьвязу»


У сувязі з учорашнім вызваленьнем беларускіх палітвязьняў, дэпутатка Бундэстагу ад Партыі зялёных Марылюіза Бэк зрабіла заяву, у якой адзначыла, што яна і яе калегі вітаюць вызваленьню шасьці палітвязьняў, якія падчас свайго працяглага і цяжкага знаходжаньня за кратамі, засталіся непахіснымі. «Гэта рашэньне прэзыдэнта Лукашэнкі ізноў адкрывае дзьверы для набліжэньня Беларусі да ЭЗ».

Як гаворыцца ў заяве палітыка, Беларусь пакутуе ад унутранага сыстэмнага крызысу кантраляванай дзяржавай эканомікі. Краіна ў высокай ступені залежыць ад Расеі, якая за пяць гадоў кіраваньня Пуціным і пры адсутнасьці рэформаў ўвайшла ў стан рэцэсіі

Паводле спадарыні Марылюізы Бэк, «вызваленьне палітвязьняў пакуль не вярнула Беларусь да дэмакратыі і вяршэнства закону». Адзначаецца тое, што сыгнал Захаду быў зроблены ў канцы рэгістрацыі кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах у кастрычніку, у якіх апазыцыі ня зможа выставіць сваіх найбольш пэрспэктыўных прадстаўнікоў. «Цяпер попыт на дэмакратычныя рэформы для Беларусі застаецца, як і раней».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG