Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маккейн назваў Пуціна галаварэзам


Джон Маккейн
Джон Маккейн

Амэрыканскі сэнатар, былы кандыдат на прэзыдэнта ЗША Джон Маккейн падчас свайго знаходжаньня ў Таліне заявіў:

«Мы маем справу з галаварэзам, імя якога Ўладзімер Пуцін».

Маккейн таксама заявіў, што ў тых краінах, якім зараз пагражае Пуцін, прысутнасьць НАТА павінна быць большай. Амэрыканскі палітык выказаў спадзяваньне, што дэманстрацыя салідарнасьці НАТА і супраца з ЗША дадуць Пуціну сыгнал, што, калі ён на кагосьці нападзе, то яго будзе чакаць моцны і аб’яднаны адказ.

Наведваньне Эстоніі стала часткай вялікай паездкі групы амэрыканскіх сэнатараў па Эстоніі, Швэцыі, Нарвэгіі і Латвіі. Галоўная тэма іхнага візыту — кібэрабарона.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG