17 жніўня падчас візыту ў Крым прэзыдэнт Расеі Пуцін заявіў, што лічыць расейцаў і ўкраінцаў адным народам.
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка на сустрэчы з украінскімі грамадзкімі дзеячамі пракамэнтаваў гэтыя словы прэзыдэнта Расеі:
«Няма ў нас ніякіх брацкіх народаў падчас вайны. Ёсьць адзіны ўкраінскі народ, які ідзе ў Эўропу, і ёсьць расейскі народ, які знаходзіцца ў глыбокім крызісе», прыводзіць словы Парашэнкі прэс-служба ўкраінскага лідэра.