Каля Сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага адбыўся пікет з патрабаваньнямі вызваліць графіцістаў Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага, якім 20 жніўня Сьледчы камітэт выставіў абвінавачваньні па частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу — «Хуліганства, зьдзейсьненае групай асобаў» за нанясеньне беларускамоўных графіці і запэцканьне білборду з выявай міліцыянтаў.