Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магерыні: суд над Кохвэртам ішоў з парушэньнем міжнароднага права


Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Федэрыка Магерыні заклікала Расею вызваліць асуджанага да 15 гадоў турмы супрацоўніка эстонскай паліцыі бясьпекі Эстана Кохвэрта.

Кохвэрт быў прызнаны Пскоўскім абласной судом вінаватым у шпіянажы, кантрабандзе зброі і незаконным перасячэньні мяжы. Магэрыні назвала вынесены ў Расеі прысуд парушэньнем міжнароднага права — на слуханьнях забаранілі прысутнічаць эстонскаму консулу, а ў самога падсуднага, на яе думку, не было «адэкватнай юрыдычнай падтрымкі».

ФСБ Расеі затрымала Эстана Кохвэра ў верасьні мінулага году. Па зьвестках ведамства, пры затрыманьні ў яго канфіскавалі пісталет з патронамі, 5 тысяч эўра, тэхніку для патаемнага аўдыёзапісу, а таксама матэрыялы, якія маюць характар разьведвальнага заданьня. Сам Кохвэр віну не прызнае. У Таліне сьцьвярджаюць, што супрацоўнікі расейскіх спэцслужбаў затрымалі яго на эстонскім баку і празь мяжу даставілі ў Расею.

Сёньня суд прысудзіў Кохвэра да 15 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі строгага рэжыму, а таксама да штрафу ў 100 тысяч рублёў. Суд над ім праходзіў у закрытым рэжыме, паколькі справе быў нададзены грыф «сакрэтна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG