Паводле МУС, па падазрэньні ў арганізацыі незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці былі затрыманыя і арыштаваныя два арганізатары і чатыры актыўныя ўдзельнікі арганізаванай злачыннай групы ва ўзросьце ад 29 да 58 гадоў. Паводле інфармацыі супрацоўнікаў паліцыі, падазраваныя грамадзяне незаконна завезьлі на тэрыторыю Расеі і рэалізавалі санкцыйны сыр на агульную суму каля 2 млрд. расейскіх рублёў (прыблізна 27 мільёнаў эўра — РС).
«Праведзена 17 ператрусаў у жытле, складах і офісных памяшканьнях злачынцаў. У выніку выяўлена і канфіскавана 470 тон сычужнага прадукту, абсталяваньне для вырабу падробных этыкетак, а таксама дакумэнты, якія пацьвярджаюць незаконную дзейнасьць» — удакладнілі ў МУС.
Прадукцыя па падробленых дакумэнтах пастаўлялася ў гіпэрмаркэты Маскоўскага рэгіёну, Санкт-Пецярбурга і Ленінградзкай вобласьці.
Распачатая крымінальная справа па абвінавачваньні ў махлярстве, ўчыненым арганізаванай групай у асабліва буйным памеры.