Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка: «Ух ты! Спалілі прадукты»


Саўка ды Грышка: «Ах ты! Ух ты! Спалілі прадукты»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:30 0:00

Саўка ды Грышка: «Ах ты! Ух ты! Спалілі прадукты»

«Я веру ў мудрасьць расійскіх ідзей, но дайце хаця бы мне пару гусей!» Музычныя героі Лявона Вольскага перажываюць за ежу, зьнішчаную праз расейскія санкцыі.

Саўка:

Я проціў Расіі ні ў жысьць не пайду,

Вот тока зачэм папалілі яду?
Я веру ў мудрасьць расійскай госдумы,
Вот тока зачэм папалілі яду вы?

Рэфрэн (разам):

Ах, ты! Ох, ты! Ух, ты!
Спалілі прадукты.

Грышка:

З упартасьцю, вартаю брыдкага слова,
Расея вядзе генацыд прадуктовы.
І куры. і гусі — прадуктаў бязьмежжа
Бязглузда пайшло ў крэматорый для ежы.

Рэфрэн.

Я веру ў мудрасьць расійскіх ідзей,
Но дайце хаця бы мне пару гусей!
Я проста хачу аблягчыць вам задачу:
Я сабсьцьвеннаручна спалю іх на дачэ!

Рэфрэн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG