На афіцыйным сайце менскага «Дынама» зьявілася інфармацыя аб прызначэньні новага выканаўцы абавязкаў генэральнага дырэктара хакейнага клюбу «Дынама».
Ім прызначаны намесьнік Уладзіміра Беражкова па бясьпецы Анатоль Курылец.
Да «Дынама» Анатоль Курылец працаваў намесьнікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам галоўнага ўпраўленьня кадраў МУС. У 2013 годзе ён сышоў на «заслужаны адпачынак», паведаміў 13 лістапада 2013 годy афіцыйны сайт МУС.
Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь паведаміў пра крымінальную справу супраць былога генеральнага мэнэджэра хакейнага клюбу «Дынама-Менск» Уладзімера Беражкова. Ён зараз знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.
Раніцай 15 жніўня з афіцыйнага сайта менскага «Дынама» ужо была выдаленая ўся інфармацыя пра Беражкова ў разьдзеле «Кіраўніцтва», а пад фатаздымкам Курыльца зьявіўся подпіс «выканаўца абавязкаў» гендырэктара.