Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: іранскі генэрал Касэм Сулеймані не прыяжджаў у Расею


Сяргей Рабкоў
Сяргей Рабкоў

Высокапастаўлены расейскі чыноўнік абверг інфармацыю, што іранскі генэрал наведаў Маскву ў парушэньне забароны ААН на замежныя падарожжы.

Намесьнік міністра замежных спраў РФ Сяргей Рабкоў заявіў, што генэрал Касэм Сулеймані — камандзір замежных апэрацый пры Вартавых іранскай рэвалюцыі — ня быў ў расейскай сталіцы «на мінулым тыдні».

«Я ня маю ніякай інфармацыі наагул, што ён наведаў Расею», — сказаў Рабкоў сёньня, дадаўшы, што Масква была зьдзіўленая заявай Вашынгтону пра заклапочанасьць з боку Злучаных Штатаў з гэтай нагоды. ЗША паведамлялі пра візыт у Маскву Сулеймані, аднак у гэтым паведамленьні гаварылася, што гэта мела месца ў канцы мінулага месяца, а не на мінулым тыдні, як выказаўся Рабкоў у сваім абвяржэньні.

Сулеймані зьяўляецца адным зь некалькіх іранскіх чыноўнікаў, якім у 2007 ААН забараніла паездкі за мяжу ў сувязі зь іх меркаваным удзелам у ракетных ядзерных праграмах Ірану. Нягледзячы на дасягнутую 14 ліпеня дамоўленасьць паміж Іранам і сусьветнымі дзяржавамі ў справе ядзернай праграмы, санкцыі супраць Сулеймані застаюцца дзейнымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG