Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Лукашэнку сабралі 900 тысяч подпісаў, — Міхаіл Орда


Ініцыятыўная група па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі на сёньняшні дзень сабрала больш за 900 тыс. подпісаў грамадзян.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на кіраўніка групы, старшыню Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіла Орду.

«Па існуючай дынаміцы мы бачым, што да канца тыдня будзе сабрана больш за 1 млн подпісаў», — дадаў ён.

За вылучэньне Віктара Цярэшчанкі, паводле стану на 11 жніўня, сабрана 128 тысяч подпісаў. Ініцыятыўная група працягне збор подпісаў. У штабе Сяргея Гайдукевіча паведамілі, што сабрана каля 120 тысяч подпісаў. Прадстаўнікі Тацяны Караткевіч паведамілі, што да лічбы сто тысяч разьлічваюць дайсьці 14 жніўня. За вылучэньне лідэра Беларускай патрыятычнай партыі Мікалая Ўлаховіча на 10 жніўня падпісаліся 79 тысяч грамадзян, а за старшыню партыі «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна — звыш 62 тысяч. За старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку сабрана 50 тысяч подпісаў. Жана Раманоўская не паведамляе пра колькасьць сабраных подпісаў.

Збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў на прэзыдэнта працягнецца да 21 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG