Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Гурэнка: У Беларусі міліцыя глядзіць на кожнага заўзятара, як на тэрарыста


Асыстэнт галоўнага трэнера бэльгійскага «Стандард» Сяргей Гурэнка ў гутарцы з карэспандэнтам pressball.by параўнаў стаўленьне да заяўзятараў у Беларусі і Бэльгіі.

«Футбол — гульня для заўзятараў, на чым можна зарабляць грошы. Бэльгія — як раз тая краіна, дзе гэта навучыліся рабіць. У Льежы 250 тысяч жыхароў, і 15-20 тысяч з іх увесь час на трыбунах. Стадыён поўны. Людзі тры гадзіны п’юць піва да гульні, яшчэ тры — пасьля. Але я ні разу ня бачыў ніводнаго п’янага, ніводной бойкі або скандалу. Формула чэмпіянату як раз выгадная — чым больш матчаў, тым больш можна прадаць і тым самым зарабіць грошай. Бо людзі на самай справе ходзяць не на футбол і не на хакей. Хіба ўсе разьбіраюцца ў хакеі? Народ прыходзіць пагутарыць, папіць піва, паесьці сасісак, купіць дзецям кока-колы, папкорну. Гэта ў нас міліцыя ўсё нешта забараняе, глядзіць на кожнага заўзятара, як на тэрарыста. Хто ж будзе хадзіць на стадыёны? А ў Бэльгіі паліцыя хоць і прысутнічае — але нікога не чапае. Усё цывілізавана. Памятаю, у дзяцінстве і я хадзіў на футбол у Горадні. Стадыён зьмяшаў 14 з паловай тысяч і быў увесь час поўны. Елі беляшы, размаўлялі. І тады ж нікога не даглядалі, ня абмацвалі..».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG