Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» зарабіў пнэўманію на «сутках»


Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў атрымаў запаленьне лёгкіх пасьля 7 сутак арышту, паведамляе праваабаронца Юлія Сьцяпанава.

29 ліпеня, у дзень нараджэньня палітвязьня Юрыя Рубцова, 55-гадовы Леанід Кулакоў добраахвотна зьявіўся для адбыцьця прысуджаных раней яму 10 сутак арышту за акцыю салідарнасьці з Юрыем Рубцовым. Трое сутак Леанід адседзеў да суду, г.зн. сядзець яму заставалася 7 сутак.

Вялікая колькасьць людзей у камэры, вільготнасьць, антысанітарыя, сьпякота адыгралі сваю ролю, піша Юлія Сьцяпанава. Вызваліўшыся, Леанід дрэнна сябе адчуваў. Суседзі выклікалі хуткую дапамогу. Цяпер Леанід Кулакоў ляжыць у 6 шпіталі з запаленьнем лёгкіх.

Пасьля вызваленьня з-за кратаў Леанід Кулакоў распавядаў, што, хаця стаўленьне да «палітычных» у цэлым лепшае, чым да астатніх зьняволеных, гэтым разам да іх у агульную камэру, дзе было 7 чалавек, пасадзілі ВІЧ-інфікаванага.

— Калі я зайшоў у камэру, ён прадставіўся Дзьмітрыем. Сказаў, што ў яго ВІЧ, і што пра гэта ён заяўляў і сьледчаму, і судзьдзі, і ахове ІЧУ.

Калі я за ім назіраў у камэры, я заўважыў, што ён ніколі ня мые пасьля прыбіральні рукі — ні разу гэтага не зрабіў. Посуд, зь якога ядуць зьняволеныя, апрацоўваецца незразумела як. Калі я два месяцы таму быў у ІЧУ, мне далі талерку з засохлай ежай, якая відавочна ня першым разам трапляла ў турэмнае «мэню». Гэтым разам я ўзяў з сабой аднаразовы посуд, які, на шчасьце, дазволілі пранесьці.

Чалавек з ВІЧ знаходзіўся там паводле крымінальнага артыкулу. Ён сам 44-гадовы наркаман, 20 зь якіх правёў у месцах пазбаўленьня волі. Узялі яго за спробу ўзлому чужых дзьвярэй. Натуральна, што ён ня браў з сабой на такую «справу» мэдычных дакумэнтаў, якія пацвярджаюць ВІЧ.

Сбледчаму, які вёў справу, ён сказаў, што зьяўляецца ВІЧ-інфікаваным. Потым быў суд. Судзьдзі ён таксама пра гэта заявіў. І хоць у сьледчага і судзьдзі быў час праверыць інфармацыю, ніхто ўвагі на гэта не зьвярнуў. Калі яго прымалі ў ІЧУ, ён таксама зьвярнуў на гэта ўвагу, але праз адсутнасьць папер чалавека зьмясьцілі ў агульную камэру (ўсяго нас там было 7 чалавек).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG