Аляксандар Лукашэнка адказаў на пытаньні Валера Каліноўскага на супольным інтэрвію журналістам Радыё Свабода, Эўрарадыё і Tut.by. Даем падрабязныя адказы.
Валер Каліноўскі спытаў кіраўніка дзяржавы, калі той апошні раз быў у Курапатах.
Лукашэнка прызнаўся, што ў Курапатах ні разу ня быў. На яго погляд, гэта «занадта палітызаванае месца»:
Лукашэнка: У Курапатах я бываю практычна кожны дзень, праяжджаю міма. І ўсё думаю: навошта вы гэтыя крыжы проста да дарогі выставілі? Усё ж такі трэба іх трошкі аднесьці. Таму што прыбраць іх — напэўна, гэта будзе няправільна. Хоць, відавочна, гэта нейкая палітычная дэманстрацыя. На самым месцы я ні разу ня быў, але пляную туды пайсьці.
Лукашэнка заявіў, што хоча разабрацца, што адбылося ў Курапатах насамрэч:
Лукашэнка: Я хачу там усё-ткі сам пабыць (ну, гэта не публічна), узяць інфармацыю, дэпалітызаваць (я ўжо даручыў, каб мне далі). Мне якая розьніца? Мне, прэзыдэнту, які не вінаваты ні ў чым, ні ў сталінізьме, ні ў фашызьме, разабрацца — хто каго там расстрэльваў. Наколькі гэта магчыма. Я гэта зраблю. Мне дапамогуць гэта зрабіць аб’ектыўна. І я хачу там пабыць. Пара паставіць там кропку. Праяжджаючы міма, я заўсёды пра гэта думаю.