Фэстываль адбыўся на тэрыторыі парку Dreamland. Удзельнікі імпрэзы закідвалі адно аднаго фарбамі, у той час як іх бавілі сваймі выступамі музычныя гурты. Фэстываль нарадзіўся ў Індыі як сьвята вясны Холі (менавіта так зьявілася і назва фарбаў Холі). Першы фэстываль у Менску сабраў амаль 30 тысячаў чалавек.