Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстралія дамагаецца суда па справе аб гібелі «Боінга» над Данбасам


Аўстралія заявіла пра намер дамагацца прыцягненьня да адказнасьці вінаватых ў гібелі самалёта авіякампаніі Malaysia Airlines на ўсходзе Ўкраіны. Міністар замежных спраў Аўстраліі Джулі Бішоп падкрэсьліла, што яе краіна «цьвёрда мае намер» знайсьці адказы на пытаньні сваякоў загінулых пасажыраў і экіпажу «Боінга-777», які ляцеў рэйсам МН17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На борце знаходзіліся 38 аўстралійцаў. Большасьць загінулых былі грамадзянамі Нідэрляндаў. Катастрофа адбылася 17 ліпеня 2014 года.

У мінулую сераду Расея наклала вэта на праект рэзалюцыі аб стварэньні міжнароднага трыбуналу для расьследаваньня абставінаў катастрофы. Праект рэзалюцыі падрыхтавалі Аўстралія, Бэльгія, Малайзія, Нідэрлянды і Ўкраіна. За стварэньне спэцыяльнага трыбуналу па катастрофе малайзійскага самалёта прагаласавалі 11 сябраў Рады Бясьпекі ААН.

Аўстралійскія ўлады лічаць, што адмова Масквы падтрымаць праект рэзалюцыі выклікае пытаньні аб магчымай датычнасьці Расеі да злачынства, ахвярамі якога сталі 298 чалавек.

Паводле кіраўніка МЗС Аўстраліі, пяць дзяржаў — Нідэрлянды, Малайзія, Бэльгія, Аўстралія і Ўкраіна — маюць намер знайсьці альтэрнатыўны мэханізм, які дазволіў бы прыцягнуць да адказнасьці тых, хто зьбіў самалёт.

Прарасейскія ўзброеныя сэпаратысты адмаўляюць сваё дачыненьне да зьнішчэньня самалёта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG