Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожнаму пікетоўцу — па міліцыянту: у Бярозе адбылася акцыя ў гонар Дэклярацыі аб сувэрэнітэце


У Бярозе (Берасьцейшчына) адбыўся санкцыянаваны ўладамі пікет у гонар 25-годзьдзя прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.

Дзесяць актывістаў прыйшлі і разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі і плякаты на амаль бязьлюдным стадыёне ў Паўночным гарадку Бярозы. Заяўнікі — бярозаўскія праваабаронцы — падавалі заяўку на пікет у іншым, больш ажыўленым месцы, аднак улады зьмянілі месца правядзеньня масавай акцыі.

Распавядае праваабаронца Сяржук Русецкі:

«Пікет прадэманстраваў тыя ўмовы, якія ёсьць у Беларусі. Калі раз на пяць год, калі ёсьць выбары, ідзе збор подпісаў, і можна шмат дзе ў горадзе пікетаваць, у той жа час іншым грамадзянам адводзяць месцы на ўскраіне. Тым ня меней, мы вырашылі адзначыць угодкі прыняцьця Дэклярацыі хоць такім чынам. Нас сабралася 10 чалавек, нехта падыходзіў, нехта адыходзіў. Рэальна, каля нас стаяла 4-5 міліцыянтаў вышэйшага начальніцкага складу, і па пэрыметры стадыёну яшчэ пяць гулялі. У некаторых мінакоў і пікетоўцаў правяралі торбы».

Пікетоўцы трымалі плякаты з надпісамі «25 гадоў прыняцьця Дэклярацыі незалежнасьці Беларусі», «Беларусь — не Расея», «Не — Эўразійскаму саюзу.»

На акцыі прысутнічалі прадстаўнікі раённай дзяржаўнай газэты і тэлебачаньня.

Праваабаронца кажа, што ў заяўнікаў пікету ўзьнікла спрэчка зь міліцыянтамі ў часе заключэньня дамовы на абслугоўваньне акцыі. Міліцыянты запатрабавалі за свае паслугі больш за 4 мільёны рублёў. Заяўнікі кажуць, што гэта непамерна высокая сума за адну гадзіну пікетаваньня, таму накіравалі скаргу ў абласную міліцыю, каб рашэньне Бярозаўскага РАУС аб аплаце было зьмененае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG