Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Фукусіме вырасьлі рамонкі-мутанты


Сусьветную ўвагу прыцягнуў здымак рамонкаў, якія растуць у Японіі, каля месца аварыі на АЭС Фукусіма-1, якая адбылася ў сакавіку 2011 году з прычыны землятрусу і цунамі.

Фатаграфію апублікаваў карыстальнік Twitter з Японіі, паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на выданьне Business Insider. На здымку бачна, як расьліна муціравала з прычыны патрапленьня ў грунтавыя воды радыеактыўных рэчываў.

Дзіўнага выгляду расьліны — не адзінае наступства ўзьдзеяньня радыяцыі. Раней зь Японіі паступалі паведамленьні пра мутацыі трусоў і гародніны.

11 сакавіка 2011 году на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы галоўнага востраву Японіі Хансю адбыўся разбуральны землятрус. Прыродная катастрофа прывяла да аварыі на АЭС «Фукусіма-1», якая суправаджалася выкідамі радыеактыўных рэчываў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG